Журналіст Алесь Дашчынскі імаверна знаходзіцца на Акрэсціна
Летась у кастрычніку ўлады забралі ў яго акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода.

Журналіст Алесь Дашчынскі імаверна знаходзіцца на Акрэсціна.
Летась у кастрычніку ўлады забралі ў яго акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода.
Алеся Дашчынскага затрымалі напярэдадні.
Супрацоўнікі ДФР МУС РБ прыехалі за ім у вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасля прывезлі ў яго кватэру ў Мінск. Там адбыўся ператрус. Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі, якія прадʼявілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакуменце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.
Ператрус цягнуўся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, цвёрды дыск, флэшкі і банкаўскую картку. Калі журналіста выводзілі з кватэры пасля вобшуку (без кайданкоў), ён паспеў сказаць жонцы, што «ўсё будзе нармальна». Ён меркавана знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.