Змітра Дашкевіча затрымалі ў Курапатах
Сёння, 15 снежня, на месцы Курапацкай вахты затрымалі Змітра Дашкевіча.
![137600902_2142698299193473_915259536885169986_o.jpg 137600902_2142698299193473_915259536885169986_o.jpg](/img/v1/images/137600902_2142698299193473_915259536885169986_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра затрыманне Змітра паведаміла ў фэйсбуку яго жонка, Наста Дашкевіч.
Наста Дашкевіч распавяла "Медыязоне", што затрыманне адбылося каля 17:20 на месцы Курапацкай вахты. Разам з ім затрымалі яшчэ аднаго чалавека.
Незадоўга да затрымання Зміцер выклаў фотаздымак з Курапацкай вахты і напісаў: «Беларусь выстаяла ў савецкіх канцлагерах, перамагла нацыскія канцлагеры, то адолеем мы і канцлагеры лукашэнак-карпянковых. Жыве Беларусь!»