Зяленскі абвясціў ваеннае становішча ва Украіне
Уладзімір Зяленскі раніцай у чацвер, 24 лютага, выступіў з тэрміновым зваротам да ўкраінцаў у сувязі з нападам расійскай арміі на Украіну.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія ажыццявіла ўдары па
ўкраінскай ваеннай інфраструктуры і памежніках.
"Паважаныя грамадзяне Украіны, сёння рана раніцай прэзідэнт Пуцін абвясціў правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі на Данбасе. Расія нанесла ўдары па нашай ваеннай інфраструктуры і памежніках", — сказаў Зяленскі.
Па яго словах, у многіх гарадах краіны былі чутныя выбухі. Зяленскі дадаў, што ў краіне будзе ўведзена ваеннае становішча.
Украінскі прэзідэнт распавёў, што ўжо правёў тэлефонную размову з амерыканскім калегам Джо Байдэнам і папрасіў украінцаў заставацца дома.
"Без панікі — мы моцныя. Мы ўсіх пераможам. Слава Украіне!" — рэзюмаваў украінскі прэзідэнт.