Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі
У сувязі з ваеннай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і з мэтай забеспячэння абароны дзяржавы, падтрымання баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл Украіны і іншых ваенных фарміраванняў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пастанавіў аб'явіць і правесці ўсеагульную мабілізацыю.
Мабілізацыя праводзіцца на тэрыторыі Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Луганскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цярнопальскай, Харкаўскай, Херсонскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей, горада Кіева, піша УНІАН.
Мабілізацыя праводзіцца на працягу 90 сутак з дня ўступлення ў сілу ўказа.
Заклік ваеннаабавязаных, рэзервістаў і прыцягненне транспартных сродкаў для забеспячэння патрэбаў Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Украіны, Службы бяспекі Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, Дзяржаўнай службы спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі Украіны, іншых ваенных фарміраванняў Украіны ажыццяўляецца ў аб'ёмах, вызначаных у адпаведнасці з мабілізацыйнымі планамі.