Як выглядаюць расійскія вайскоўцы на чарнобыльскай АЭС (фота, відэа)
Расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта на брыфінгу ўвечары 24 лютага заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«На жаль, вымушаны паведаміць, што па стане на цяпер
Чарнобыльская зона, так званая зона адчужэння, і ўсе аб'екты Чарнобыльскай АЭС
ўзятыя пад кантроль расійскімі ўзброенымі групоўкамі», — распавёў кіраўнік украінскага ўрада.
Шмыгаль дадаў, што ахвяр і пацярпелых, паводле звестак
кіраўніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС, цяпер няма.
Раней паведамлялася, што наступ на ЧАЭС вядуць расійскія
вайскоўцы, якія прарваліся праз мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Паводле «Еўрарадыё».