Затрыманыя два футбалісты «Крумкачоў». Іх збілі

Як стала вядома Свабодзе ад прадстаўніка футбольнага клубу «Крумкачы», іх затрымалі ў раёне Раманаўскай Слабады.

marsz_mira_i_nezaleznasci__23__logo.jpg



Яны вярталіся з трэніроўкі разам з трэнерам Бялінскім. Міліцэйскія кардоны прайшлі, наляцеў АМАП, хлопцаў схапілі і збілі. Трэнера не чапалі. Паводле прадстаўніка футбольнага клюбу «Крумкачы», Павал Расолька і Сяргей Казека не ўдзельнічалі ў Маршы пратэсту.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паінфармаваў, што Казека і Расолька былі затрыманыя за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобуса і «былі збітыя пры затрыманні».

Раней МУС Беларусі паведаміла, што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі апазіцыі пашкодзілі ў нядзелю ў Мінску службовую машыну міліцыі.

«Зламыснікі з дапамогай падручных прадметаў разбілі лабавое шкло, а таксама пашкодзілі бакавыя часткі машыны». «Цяпер тры чалавекі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскае РУУС сталіцы», — адзначылі ў МУС.

«Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца іншыя датычныя асобы. Дзеянням затрыманых будзе дадзена прававая ацэнка», — сказала афіцыйны прадстаўнік МУС.

Раней гульцы «Крумкачоў» выйшлі на матч з «Хімікам» у футболках з надпісам «Мы з народам». За што і арымалі папярэджанне ад Федэрацыі футболу.