Затрыманы актывіст Павел Сяргей
За ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзечна быў затрыманы актывіст Павел Сяргей. Пра гэта паведаміў увечары 14 траўня праваабаронца з маладзечанскай "Вясны" Алесь Капуцкі.
Павел Сяргей. Фота RFE / RL
Нагадаем, пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў, які адбыўся 12 траўня каля гарвыканкама ў Маладэчна, завяршыўся складаннем пратаколаў на яго
ўдзельнікаў. Пазней да пікету далучыліся і актывісты грамадзянскай
экалагічнай ініцыятывы “Кошт жыцця”, у якую ўваходзіць і Павел Сяргей.
Паводле spring96.org