Першы арышт у гэтым годзе — у Маладзечне асудзілі Паўла Сяргея

Як паведаміў праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, раніцай 16 траўня адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі да 7 сутак арышту.

Павел Сяргей. Фота з сацсета

Павел Сяргей. Фота з сацсета


Пасяджэнне адбывалася непасрэдна ў будынку РУУС г. Маладзечне.
Суддзя Павел Жэчко разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста Паўла Сяргея па ч. 3 арт. 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні", прызнаў яго вінаватым у правапарушэнні і асудзіў да адміністрацыйнага арышту тэрмінам у сем сутак.
Нагадаем, 14 траўня каля 17 гадзін стала вядома, што за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзечна быў затрыманы актывіст Павел Сяргей. Да суда малады чалавек знаходзіўся ў будынку РУУСа.
spring96.org