Змаганне за лес ля Цнянкі. Пікет запланаваны на 27 мая

Жахары Зялёнага лугу падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікета супраць будаўніцтва прыватнага тэніснага цэнтру. Акцыя плануецца на 27 траўня а 17 гадзіне на пляцоўцы ля ўніверсама па адрасе Мірашнічэнка 3. 


Нагадаем на амаль двух гектарах кампанія «Эрыа» плануе пабудаваць прыватны тэнінсны цэнтр. У раёне вуліц Варапаеўскай і Мірашнічэнкі напрыканцы красавіка пачалі раптоўна вырубаць лес. Занепакоеныя жыхары Зялёнага лугу вырашылі адразу сабраць подпісы за спыненне вырубкі да правядзення грамадскіх слуханняў. Аднак дагэтуль не могуць атрымаць ад чыноўнікаў яснага адказу, згодна з якім дакумантам ідуць будаўнічыя працы. Некаторыя спасылаюцца на ўказ прэзідэнта, аднак ані нумару ўказа ані самога тэксту жыхары не бачылі.

 

«Праблема ў тым, што ўказы прэзідэнта ў нас не абмяркоўваюцца, пра іх ніхто не ведае і часта яны нават не даступныя да прагляду», -- кажа каардынатарка юрыдычнай службы таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна.

 

Тым не менш, жыхары Зялёнага лугу не збіраюцца спыняцца і працягнуць змаганне за чыстае паветра для сваіх дзяцей і ўнукаў.