У Магілёве абмяркуюць стварэнне водна-зялёнага кола
Круглы стол супольна арганізуюць Экапраект, Таварыства беларускай мовы і Таварыства аховы помнікаў.
Магілёў. Здымак mogilev.mobi
Сустрэча адбудзецца 19 траўня а 18.30 у магілёўскім грамадскім цэнтры "Кола". Запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Асноўная тэма сустрэчы — развіццё водна-зялёнага дыяметра Магілёва.
Падчас круглага стала будуь амяркоўвацца наступныя пытанні:
— экалагічная сетка горада, прыродныя і прыродна-культурныя ядры, калідоры, малое і вялікае кальцо экалагічнай сеткі Магілёва;
— гісторыка-культурныя і прыродныя каштоўнасці, гістарычная тапаніміка, сучасны стан, праблемы і перспектывы развіцця Паднікольскага ядра.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэл. +375 29 388-35-61 (Алег Дзьячкоў)
Паводле інфармацыі арганізатараў