Запуск акумулятарнага завода ў Брэсце адкладзены
Запуск акумулятарнага завода ў Брэсце адкладзены на два тыдні. Ён так і не пачаў сваю працу.
Пра гэта паведаміў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Эксперт у галіне права адзначыў, што дзейнасць вытворчасці не адпавядае экалагічным нормам:
– Ужо, напэўна, усе ведаюць, што там надта шмат – каля чатырох дзясяткаў параметраў, якія трэба кантраляваць, на якія трэба ставіць фільтры, а гэтых фільтраў проста няма. Там толькі штук пяць труб, якія бачныя звонку, і ўсё. То-бок ёсць шмат пытанняў, канешне, людзям звонку дакладна ўсё невядома. Тое, што кідаецца ў вочы, – што ад пачатку ідзе суцэльная хлусня.
Паводле Уладзіміра Вялічкіна, зараз неабходна шукаць новыя формы для выказвання свайго пратэста і не зважаць на ціск з боку праваахоўных органаў.
racyja.com