За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1124 новыя выпадкі COVID-19

Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежыя даныя аб захворванні каронавірусам. За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1124 новыя выпадкі COVID-19. Усяго ж дыягназ ужо быў пастаўлены 305 270 пацыентам.

bor_ba.jpg


Выпісаныя за дзень 1305 чалавек. Ачунялымі лічацца 296 183 пацыенты, паведамляе REFORM.by.

Колькасць смярцей пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй дасягнула 2121. За суткі памерлі дзевяць чалавек.

У краіне праведзена амаль 5,14 млн. тэстаў, з іх за суткі — 17 104.