Выбар рэдакцыі: лепшае ў НЧ за 2017 год!
«Дармаедскія» пратэсты, «справа патрыётаў», беларуская гісторыя і замежная аналітыка, праблемы звычайных людзей — на сайце і старонках «Новага часу». Мы ўзгадалі артыкулы і аўтараў, якія зачапілі нас у 2017 годзе. А якія артыкулы выбралі б вы?
1. Міраслаў Лазоўскі: «Мова — гэта не стары бабульчын збанок»
З ключавым фігурантам «Справы патрыётаў», якому следства ўпарта гатавала ролю правадыра міфічнай «узброенай арганізацыі», колішнім сябрам неіснуючага ўжо «Белага Легіёну» Міраславам Лазоўскім мы вырашылі пагутарыць зусім не пра палітыку, а пра гісторыю, літаратуру ды… асабістае жыццё.
Гэта было першае інтэрв'ю Алеся Кіркевіча з фігурантамі «справы патрыётаў». Іншыя вы можаце знайсці тут.
2. «Справа не ў народзе, а ва ўладзе»
«Колькі часу існуе цяперашні рэжым, столькі выказваецца думка, што праблема Беларусі — не ў Лукашэнку, а ў народзе. Маўляў, беларускае грамадства адрынае дэмакратычныя каштоўнасці. Народу патрэбна не свабода, а «моцная рука». На такія настроі электарату і абапіраецца Аляксандр Лукашэнка ў сваёй палітыцы», — піша Валерый Карбалевіч.
3. Чалавек, які прымусіў плакаць Лукашэнку
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Сяргей Антончык належаў да той кагорты народных абраннікаў, якія былі апантаныя ідэяй сацыяльнай справядлівасці, роўнасці ўсіх перад законам. Жорсткая рэальнасць перакуліла іх рамантычныя памкненні.
Яго страшэнна баяліся камуністычная наменклатура і кебічаўскае чынавенства. Калегі-аднадумцы па парламенце патрабавалі для яго і яго сям’і аховы. А сам ён 20 снежня 1994 года, падчас свайго знакамітага «антыкарупцыйнага даклада», прымусіў плакаць Аляксандра Лукашэнку.
Іншыя артыкулы Аляксандра Кур'яновіча пра знакавыя персоны мінулага — Аляксандра Вайтовіча, Станіслава Шушкевіча, Генадзя Карпенку, Паўла Казлоўскага — можна прачытаць тут.
4. Букет кветак замест дзіцяці з сіндромам Даўна
Людзі з сіндромам Даўна могуць працаваць, вандраваць, граць у тэатры. Аднак наша грамадства пакуль не вельмі гатовае да таго, каб гэта прыняць, не гатовае напоўніцу даць такім людзям шанец на будучыню і жыццё побач. Пра тое, як жывуць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з сіндромам Даўна — чытайце ў матэрыяле Уладзіслава Рубанава.
5. Вінаватыя толькі ў тым, што там нарадзіліся
Наталля — прыгожая маладая жанчына. Яна, як і тысячы жанчын у нашай краіне, мае мужа і дзетак. Здавалася б, жыві ды радуйся. Але, на бяду, Наталля нарадзілася ў вёсцы пад Брагінам, якую ад Чарнобыльскай АЭС аддзялялі толькі 15 кіламетраў…
«Нібыта і не было гэтай катастрофы…» — яшчэ адзін артыкул Вікторыі Чаплевай пра лёс тых, каму не пашчасціла нарадзіцца ў Чарнобыльскай зоне.
6. Маці супраць трансплантолагаў: Органы важней за жыццё?
У 2011 годзе сын Ларысы Паланевіч Іван Паланевіч разбіўся ў аварыі. Праз 12 гадзін у рэанімацыі дактары канстатавалі смерць мозга. Вінаватым у ДТЗ прызналі нябожчыка — не сачыў за інтэнсіўнасцю руху, парушыў рэжым хуткасці... Аднак падчас знаёмства з вынікамі праверкі Ларыса Паланевіч заўважыла ў справе паведамленне аб выняцці ўнутраных органаў для трансплантацыі.
«Супастаўляю час — і халадзее ўнутры. Атрымліваецца, што органы ў цябе вынялі адразу пасля нашага сыходу з бальніцы», — напісала ў сваёй кнізе «Супрацьстаянне» спадарыня Ларыса.
Пра супрацьстаянне Ларысы Паланевіч і сістэмы трансплантолагіі Мінздароўя Беларусі чытайце ў артыкуле Сяргея Пульшы.
7. «АЭС ці ветрагенератар?»
«Факты сведчаць: будаўніцтва АЭС ёсць самай вялікай эканамічнай памылкай у суверэннай гісторыі Беларусі, — піша Аляксандр Харкевіч. — Але, каб аддзяліць рэальнае становішча ад прапаганды, разгледзім сучасны стан энергетычнай сістэмы на спрошчаным, але зразумелым для большасці ўзроўні. І спрагназуем, што будзе з тарыфамі.
8. «Дармаедскія» пратэсты і перспектыва Майдану
Беларусь паднялася — гэта стала відавочна ўсім. Ці дастаткова рашуча, ці ўсур'ёз, ці надоўга — гэта яшчэ належыць убачыць, але пратэстны пад'ём не выклікае сумневаў ні ў каго. Усё часцей раздаюцца галасы пра хуткі Майдан у Беларусі. Наколькі рэальны такі сцэнар — разважае Мікола Дзядок.
9. Дзедаўшчына ў нашых сэрцах
Яшчэ адзін артыкул Міколы Дзядка:
«Сярод прычын жахлівага здарэння ў Печах называюць розныя: невыкананне статуту, разбэшчанасць камандзіраў, савецкія армейскія традыцыі, невялікія заробкі вайскоўцаў... Але, без гвалту войска няма, яно на ім пабудаванае і з яго складаецца. І на мой погляд, самая істотная прычына трагедыі не гучыць...»
10. «Са злосцю кідаў бураком у партрэт таварыша Сталіна»
Як не дзіўна, сталінскія рэпрэсіі да гэтага часу застаюцца ў Беларусі не да канца асэнсаваным і не пераадоленым мінулым, а тысячы іх ахвяр — не рэабілітаванымі. Больш за тое, цэлыя катэгорыі асуджаных нават не лічыцца ахвярамі рэпрэсій.
Па якіх артыкулах каралі ў сталінскія часы — распавядае Уладзімір Валодзін.
11. Серыя артыкулаў Таццяны Процька пра Вялікі тэрор
12. Навошта беларусам шатландскія контрдансы?
Алена Ляшкевіч заўважыла, што апошнім часам беларусы ўсё больш ціквіцца шатландскімі контрдансамі. Што гэта за танцы і чым яны нас так вабяць?
13. Трагедыя Леі з Ішкалдзі
Падчас Другой сусветнай вайны шмат каму з жыхароў Беларусі давялося рабіць цяжкі выбар: ратаваць габрэяў і выракаць сваіх блізкіх на небяспеку знішчэння нацыстамі ці маўкліва назіраць за тым, як фашысты і іх памагатыя забіваюць учорашніх суседзяў. Ігар Мельнікаў распавядае гісторыю, якая адбылася ў 1942 годзе ў заходнебеларускай Ішкалдзі.
14. Беларусаў падзеляць на гатункі
Распачатая два дзясяткі гадоў таму лічбавая рэвалюцыя прынесла людзям не чаканую роўнасць, а яшчэ мацнейшы падзел на багатых і бедных, лічыць Дзяніс Лаўнікевіч. У яшчэ больш выродлівай форме гэта можа выявіцца ў Беларусі, якую ўлады вырашылі ператварыць у «IT-краіну».
15. Пад негалосным апякунствам спецслужбаў
«З КДБ я выйшаў не запалоханы, без пачуцця прыгнечанасці, але, вядома, азадачаны. Не меў яснасці што да матывацыі выкліку і фактычна допыту. Падумалася, што можа дзеля прафілактыкі ўсё тое. Маўляў, будзеш ведаць, што ты ў нас на воку, пад кантролем. Паасцерагаешся. А папраўдзе, моцна не задумваўся...», — дзеліцца ўспамінамі пра «справу акадэмікаў» Арсень Ліс.
16. Алесь Лагвінец: «Гадаваць сына мне ў асалоду»
У жыцці палітыка Алеся Лагвінца сёлета адбыліся значныя падзеі. Алесь вырашыў пайсці ў адпачынак па даглядзе за сваім малодшым сынам Уладзімірам. Але размова Таццяны Шапуцька з Алесем Лагвінцом была не толькі пра тое, як жывецца «тату ў дэкрэце».
17. Жывой сведцы курапацкіх расстрэлаў — 90 гадоў
У ліпені сваё 90-годдзе адзначала старажыл вёскі Цна-Ёдкава, што зараз уваходзіць у межы Мінску, Вольга Цімохаўна Бароўская-Мацкевіч — мабыць, адзіная на сёння жывая сведка расстрэлаў у Курапатах.
Яна пражыла вялікае, але шматпакутнае і складанае жыццё пад самымі Курапатамі, аднак усё вытрымала, падняла і выхавала 29 нашчадкаў — дзяцей, унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў.
Раім таксама пачытаць іншы артыкул Марата Гаравога«Вярнуць Курапаты ў свядомасць, каб выціснуць раба».
18. «Сусветны дзень рок-н-ролу па-беларуску»
Гэты артыкул Анатоля Мяльгуя стаў, нажаль, апошнім у «Новым часе»: Анатоль сышоў ад нас 22 красавіка 2017 года. Пачытаць усе яго артыкулы можна тут.
19.«Больш за палову заробку аддаю на жыллё»
Мала паступіць у ВНУ, а пасля яго паспяхова скончыць. Вельмі важна пасля вучобы знайсці працу, на якой малады спецыяліст будзе не толькі атрымліваць нармальныя грошы, але і рэалізоўваць свой патэнцыял. Ці магчыма гэта ў сучаснай Беларусі? Адказ на гэтае пытанне шукае Павел Аксіновіч.
20. Нашы ў Чэхіі, або Вяртанне Бормана
Андрэя Рамашэўскага па мянушцы Борман, некаторыя памятаюць як лідара беларускай Партыі аматараў піва. Ён быў вымушаны эміграваць у Чэхію, але вярнуўся ў палітыку. Праўда, пакуль у чэшскую. Андрэй балатавался ад Партыі піратаў у парламент Чэхіі, выбары ў які прайшлі ў кастрычніку.
Пра пачатак новай палітычнай дзейнасці Андрэй распавёў Алегу Новікаву.
Рэкамендуем і іншыя артыкулы Алега Новікава: інтэрв'ю з замежнымі экспертамі, аналітычныя матэрыялы і, канешне, іранічна-інфармацыйныя тэсты.