Віктар Бабарыка: Нягледзячы на жаданне сістэмы ператварыць усіх у тупы масіў, мы не ўсе гэтаму паддаемся

Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы кіраўнік «Белгазпрамбанка» даслаў чарговы ліст з калоніі. Фрагмент паслання прыводзіць прэс-служба палітыка.

_5283120605614421603_121.jpg

— Добрыя гісторыі за «сценамі» здараюцца толькі ў сітуацыі вызвалення. Але самае галоўнае, што ўбачыў — гэта людзі. Яны паўсюль і абудзіць у іх чалавечае можна амаль заўсёды. Нягледзячы на жаданне сістэмы ператварыць іх усіх у непісьменны і тупы масіў, мы не ўсе гэтаму паддаемся. Жыццё ёсць усюды, — напісаў Віктар Бабарыка.

Нагадаем, палітвязень Віктар Бабарыка быў затрыманы ў чэрвені мінулага года. Зараз ён у наваполацкай калоніі — адбывае велізарны, 14-гадовы, тэрмін зняволення.