Палітвязня Ціхана Восіпава адразу пасля этапу змясцілі ў ШІЗА

Таксама яго пазбавілі адной з трох дазволеных у год перадач.

photo_2021_08_28_11_54_08.jpg

Палітвязня Ціхана Восіпава адразу пасля этапу змясцілі ў ШІЗА і пазбавілі адной з трох дазволеных у год перадач.
Ціхан Восіпаў – 25-гадовы інжынер БНТУ, асуджаны да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за наезд на вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года.
За адмову Ціхана «ўстаць і назвацца» перад супрацоўнікамі адміністрацыі, палітзняволенага змясцілі ў ШІЗА (штрафны ізалятар). 15 жніўня яго перавялі ў папраўчую калонію №15, а ўжо праз пару дзён адправілі ў ШІЗА.
Зняволеным у ШІЗА забараняюцца: спатканні, тэлефонныя і відэаразмовы, набыццё прадуктаў, атрыманне пасылак, адпраўленне і атрыманне лістоў, карыстанне настольнымі гульнямі і курэнне, а таксама прагулкі.