Верагодна, затрыманая праваабаронца Наста Лойка
Пра гэта паведамляе «Human Constanta».
![236545278_2946291918963067_7301035192547569947_n.jpg 236545278_2946291918963067_7301035192547569947_n.jpg](/img/v1/images/236545278_2946291918963067_7301035192547569947_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Наста Лойка знаходзіцца на допыце ў ДФР. Верагодна, яе забралі з дома.
«На тэлефон калегі прыйшло SOS-паведамленне з геалакацыяй, і Наста запісала галасавое паведамленне, што яна знаходзіцца ў ДФР», — распавялі @mediazona_by яе калегі з «Human Constanta».
Прычыны допыту і іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.