Адвакат Ілля Салей выехаў з Беларусі

Пра гэта піша «Свабода».

photo_2021_02_20_14_31_34_500x328.jpg

Адвакат незарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай Ілля Салей выехаў з Беларусі.
Пра гэта ён сам паведаміў у сваім інстаграме. Салей у верасні быў арыштаваны па справе аб закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі. У красавіку 2021 году яго адпусцілі пад заклад, але ён заставаўся ў статусе абвінавачанага.
«Рашэнне аказалася самым складаным з прынятых мною за апошні год (а іх было нямала), і я да апошняга моманту шчыра спадзяваўся, што мне не давядзецца яго прымаць, але на сённяшні дзень менавіта такое рашэнне здаецца мне адзіным магчымым і ў той ці іншай ступені, якое задавальняюць усіх», — напісаў ён.
Салею інкрымінавалі артыкул 361 КК («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на шкоду знешняй бяспецы Беларусі, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абароназдольнасці»).
Удзень 9 верасня 2020 года ў яго доме прайшлі ператрусы, пасля чаго яго затрымалі. У кастрычніку яму змянілі меру стрымання і перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Гэта адбылося неўзабаве пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ. Падчас хатняга арышту Салей знаходзіўся ў сваёй кватэры без права на зносіны і прагулкі. 16 красавіка яго адпусцілі пад заклад: яму было дазволена вольна перасоўвацца па краіне і працаваць.