Матэрыялы Zerkalo.io і яго сацсетак (як і TUT.ВY) прызналі экстрэмісцкімі
Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаныя інфармацыйная прадукцыя TUT.ВY і Zerkalo.io (парталаў, а таксама акаўнтаў у Telegram, Viber, Twitter, «Вконтакте», «Аднакласніках» і TikTok), а таксама лагатыпы (лічбавыя вадзяныя знакі) TUT.ВY і Zerkalo.
![people_109103_1280.jpg people_109103_1280.jpg](/img/v1/images/people_109103_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цяпер гэты спіс павінен быць унесены ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля чаго распаўсюджванне любой прадукцыі TUT.ВY і Zerkalo.io будзе лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем.