Улады Ірака назвалі дату эвакуацыйнага рэйсу з Беларусі

18 лістапада адбудзецца першы спецыяльны рэйс з Беларусі ў Ірак, на якім вярнуцца дамоў змогуць грамадзяне, якія раней паляцелі ў Беларусь, перадае «Радыё Свабода».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Рэйс адправіць дадому мігрантаў, якія не змаглі трапіць у краіны Еўрасаюза, сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірака Ахмед аль-Сахаф.
Ён таксама адзначыў, што справа з мігрантамі на мяжы Еўрасаюза набыла палітычны характар, і ў МЗС Ірака падазраюць, што многія іракцы незаконна атрымалі ўязныя візы ў Беларусь.
Раней улады Ірака прыпынілі прамыя рэйсы ў Беларусь, а таксама закрылі два ганаровыя консульствы Беларусі ў сваёй краіне.
Раней пад пагрозай санкцый розныя авіякампаніі з Блізкага Усходу спынілі палёты ў Беларусь або перасталі пускаць на борт грамадзян Сірыі, Ірака і Емена.
На беларуска-польскай мяжы застаюцца буйныя групы мігрантаў, якія часам спрабуюць прарвацца ў Польшчу, а беларускія сілавікі раздаюць людзям інструкцыі, у якіх месцах гэта лепей рабіць і выдаюць інструменты для знішчэння агароджы.