У Мінску ладзіцца адукацыйны курс для творчых прадпрымальнікаў
З 28 сакавіка па 25 красавіка 2015 года Еўрапейская Акадэмія Творчасці праводзіць першы адукацыйны курс «Творчы бізнес. Пяць крокаў ад нуля да прыбытку» для творчых прадпрымальнікаў.
Мэта праграмы: навучанне навыкам пабудовы LifeStile бізнесу.
Курс разлічаны на людзей творчых прафесій, якія працуюць у галіне дызайну, фэшн, фота ці відэа, капірайтынгу, архітэктурных і дызайн-студыях, бюро, медыя, hand-made, плануюць адкрыць уласны бізнес або прасоўваць персанальны брэнд. А таксама на тых, хто хоча навучыцца атрымліваць прыбытак, займаючыся любімай справай.
«Творчае прадпрымальніцтва і lifeStile бізнес — новыя паняцці на нашым рынку, якія зусім не прадстаўлены ў адукацыі. Як правіла, творчыя людзі пры адкрыцці сваёй справы дзейнічаюць інтуітыўна або аддаюць перавагу зусім яго не пачынаць, бо мяркуюць, што бізнэс — гэта сфера для людзей ашчадных і жорсткіх. Мы лічым, што чалавек творчай натуры здольны паспяхова займацца любімай справай і атрымліваць прыбытак, трэба толькі атрымаць веды асноў вядзення бізнесу, першапачаткова правільна выбудаваць бізнес-працэсы і не баяцца дзейнічаць», — гаворыць Марына Клявец, кіраўнік праекта ў Мінску.
Каманда праекта — дзейсныя бізнесмены і бізнес коуч, захопленыя сваёй працай трэнеры і кансультанты ў галіне брэндавых і бізнес камунікацый, творчага прадпрымальніцтва, асабістага росту і крэатыўнасці. Заняткі праводзяцца з улікам сучасных трэндаў тэхналогій працы ў методыцы выкладання.
Курс падзелены на 5 модуляў, кожны з якіх развівае пэўны практычны навык, неабходны для творчага прадпрымальніка.
На якія вынікі настройвацца?
Па заканчэнні курса слухачы атрымаюць гатовы пакрокавы план для рэалізацыі творчай ідэі ў гатовы бізнес.
«Разумеем, як важная падтрымка на першых этапах адкрыцця бізнесу, таму мы прынялі рашэнне — 5 % ад агульнага кошту курса будуць пералічаныя ў спецыяльны Фонд Еўрапейскай Акадэміі Творчасці. Гэтую суму ў якасці матэрыяльнай дапамогі атрымае аўтар самага цікавага праекта па заканчэнні курсу», — дадае Марына Клявец.
Дадатковая інфармацыя:
Еўрапейская Акадэмія Творчасці — новы міжнародны адукацыйны праект, накіраваны на развіццё творчай індустрыі ў Беларусі.
Мэта праекта — стварэнне эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя, здольнага дапамагаць творчым людзям у развіцці і прасоўванні кампаній і уласнага імені, як на айчынным, так і міжнародным узроўні.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць:
Тэл .: +375 (44) 550-80-60, +375 (29) 623-64-52, +375 (29) 715 02 73
Е-mail: info@tvorchestvo.by