У Гродне рыхтуецца да адкрыцця музей ДАІ (відэа)

У будынку Гродзенскага абласнога ўпраўлення ДАІ рыхтуецца да адкрыцця музей, прысвечаны развіццю і станаўленню службы ДАІ. Экспазіцыя ўжо налічвае сотні прадметаў, многія з іх унікальныя і з’яўляюцца адзінкавымі для нашай краіны.



get_imgy9ibum5m1.jpg

У музеі ёсць экспанаты ХІХ і ХХ стагоддзяў не толькі з Беларусі, але і з усяго свету. Таму начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Талатай кажа, што гэта не ўласна музей гарадзенскай ДАІ, але хутчэй музей бяспекі на дарозе.

 

Арганізатары спадзяюцца, што музеем будуць цікавіцца і дзеці, і дарослыя. Да прыкладу, школьнікі сюды змогуць прыходзіць на факультатыўныя заняткі.

 

 

 

www.t-styl.info