У Гомелі затрыманы сустаршыня "Маладога фронту" Андрэй Цянюта і Станіслаў Була
У Гомелі 16 лістапада былі затрыманы сустаршыня міжнароднага грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Андрэй Цянюта і яго таварыш Станіслаў Була.
Як паведаміў Цянюта па тэлефоне карэспандэнту БелаПАН, затрыманне адбылося прыкладна ў 21.40 на тэрыторыі Савецкага раёна. Затрыманы яны за тое, што расклейвалі ўлёткі антыалкагольнай
тэматыкі. Цянюту і Булу павезлі ў АУС адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.
Алена Германовіч, БелаПАН