У Харкаве на марш ультрас за адзінства Украіны напалі прарасейскія актывісты: ёсць цяжка параненыя (відэа + фотарэпартаж)
Удзельнікі шэсця за адзіную Ўкраіну, сярод якіх былі фаны «Металіста» і «Дняпра», пабіліся з прарасейскімі актывістамі. Восем чалавек пацярпелі, у тым ліку два міліцыянеры.
Гэта адбылося недалёка ад стадыёна «Металіст». Калона людзей з украінскай сімволікай амаль падышла да стадыёна,
але неўзабаве спынілася на скрыжаванні вуліц Кірава і Плеханаўская. Праз некаторы час некалькі дзясяткаў чалавек-удзельнікі шэсця
— пайшлі назад, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на «МедиаПорт».
Да іх паступіла інфармацыя аб тым, што за імі ідзе калона прарасейскі настроеных грамадзян. Неўзабаве паміж прарасейскімі актывістамі і ўдзельнікамі шэсця адбылася сутычка.
"Міліцыя выстраілася, не даючы
ультрас прайсці далей па вуліцы, дзе стаяць сепаратысты. З размовы міліцыянтаў можна зразумець, што
ў кагосьці з сепаратыстаў было агнястрэльная зброя",
— адзначаюць актывісты.
"Ультрас разбілі машыну з сімволікай сепаратыстаў". У прамой трансляцыі было відаць пабіты
аўтамабіль. Гэтая машына сёння днём ездзіла па горадзе
з расейскім сцягам.