Турчынаў падпісаў закон аб акупаваных тэрыторыях
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў сёння падпісаў закон Украіны № 1207-VII «Аб забеспячэнні правоў і свабодаў грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны».
Пра гэта паведамляе PБК-Украіна.
Згодна з законам часова акупаваная тэрыторыя ёсць неад’емнай часткай тэрыторыі Украіны, на якую распаўсюджваецца дзеянне Канстытуцыі і законаў Украіны.
Закон вызначае, што часова акупаванай тэрыторыяй Украіны з'яўляюцца:
— тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля;
— унутраныя воды і тэрытарыяльнае мора Украіны, яго дно і нетры, на якіх Украіна ажыццяўляе суверэнітэт, кантынентальны шэльф і выключная эканамічная
зона, дзе Украіна ў адпаведнасці са сваім заканадаўствам карыстаецца фіскальнымі, санітарнымі, іміграцыйнымі і мытнымі правамі;
— падводная прастора ў межах тэрытарыяльнага мора;
— паветраная прастора, размешчаная над названай тэрыторыяй.
Пры правядзенні выбараў прэзідэнта Украіны, народных дэпутатаў Украіны, усеўкраінскага рэферэндуму галасаванне грамадзян Украіны на часова акупаванай тэрыторыі не арганізуецца
і не праводзіцца.
Дакументам вызначана таксама, што прымусовае залічэнне грамадзян Украіны да грамадзян іншай дзяржавы не прызнаецца.
Акрамя таго, закон прадугледжвае, што ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць правасуддзе судамі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і г. Севастопаля правасуддзе ў дачыненні да спраў гэтай тэрыторыі будзе ажыццяўляцца адпаведнымі судамі Кіева.
www.svaboda.org