У Віцебску футбольных фанатаў, якія абвесцілі байкот, замянілі БРСМцамі (відэа)

Фанаты большасці футбольных клубаў, як вядома, абвесцілі ў гэтым сезоне байкот — да той пары, пакуль палітычная сітуацыя ў краіне не зменіцца. У Віцебску вынайшлі арыгінальны (на самая справе не) спосаб выйсці з гэтага становішча. На фан-сектар падчас матча «Віцебска» з мінскім «Дынама» запусцілі людзей са сцягамі БРСМ. 

csk__4_.jpg

Пакуль беларускія футбольныя фанаты праз палітычную сітуацыю ў краіне байкатуюць матчы вышэйшай лігі, у «Віцебску» актыўных заўзятараў замянілі брсмаўцамі з аднолькавымі сцягамі. Паглядзіце, як яны заўзеюць.