У Мазыры перад футбольным матчам чэмпіянату краіны не здолелі ўключыць гімн (відэа)

Мясцовая «Славія» саступіла 0:1 жодзінскаму «Тарпеда», але галоўнай падзеяй так і засталася не спрацаваўшая апаратура.

Фота прэс-службы ФК «Славія».

Фота прэс-службы ФК «Славія».

З няёмкага моманту пачаўся другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Мазыры «Славія» прымала «Тарпеда-БелАЗ». Перад матчам звычайна гучыць беларускі гімн. Але па нейкай прычыне ён не прагучаў. Футбалісты і паўпустыя трыбуны прастаялі ў цішыні. Гімн ніхто не спяваў. З дынамікаў прагучалі толькі нейкія незразумелыя гукі.