У сеціве з'явіўся адкрыты ліст сілавікоў, якія патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары
У адкрытым лісце гаворыцца, што захады кіраўніцтва шэрагу сілавых і праваахоўных структураў прывялі да дыскрэдытацыі праваахоўнікаў у вачах грамадства, што нанесла непапраўны ўдар па прэстыжу гэтай прафесіі.
З мэтай усталявання грамадскага парадку і вяртання беларускага грамадства ў прававое поле, кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яе заканадаўствам, мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем:
▫️Прызнаць выбары 9 жніўня 2020 года несапраўднымі.
▫️Правесці новыя выбары ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, з сумленным і празрыстым фармаваннем участковых выбарчых камісіяў і ЦВК, падлікам галасоў, допускам назіральнікаў.
Калі вы гатовыя паставіць подпіс пад гэтым лістом, калі ласка, напішыце ў тэлеграм-канал @honar_blr і пакажыце ваша імя, прозвішча, званне або пасаду ў структуры.
Подпісы збіраюцца ў закрытым фармаце і будуць апублікаваныя пасля таго, як дасягнуты адзнаку ў 1000.