Два гады «хіміі» за паклёп на міліцыянта

Суд у Пінску асудзіў Мікалая Ласіцкага паводле арт. 188 КК на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

depositphotos_71076033_xl_20151.jpg

Следчыя сцвярджаюць, што Мікалай 18 і 20 жніўня змясціў выявы маёра Саковіча ў тэлеграм-канале «Пинск для жизни», а подпісы пад фотаздымкам «істотна прыменшылі гонар і годнасць асобы, дыскрэдытавалі пацярпелага ў вачах грамадскасці». У другім выпадку ганебныя звесткі былі «злучаныя з вінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд)».