У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД (фота)

У Курапатах знесьлі ўсе металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі. Фотарэпартаж ад svaboda.org.

На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы

На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы



Так выглядалі прыдарожныя крыжы да пачатку зносу, 5 красавіка 2019

Так выглядалі прыдарожныя крыжы да пачатку зносу, 5 красавіка 2019



5be7f3ce_4dfc_42cd_935a_5dc65c20e0eb_w650_r0_s.jpg

e5a9274a_5c01_4f15_9ace_d784673eed39_w650_r0_s.jpg

На плот пачапілі вазоны з хваёвымі галінкамі 

d0fc1e09_7b1e_4727_8b6a_d79a3da88cd7_w650_r0_s.jpg

55b741af_ed90_49f8_851d_99f2d9ee3e26_w650_r1_s.jpg


Звонку засталіся толькі 4 драўляныя крыжы з усходняга боку. Каля іх стаяў аўтамабіль рабочых, які імкліва з'ехаў
Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і добраўпарадкаванні».
«Гэта нашая традыцыйная акцыя перад Вялікаднем і Радуніцай», — сказаў старшыня Мінскага абласнога абʼяднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.


У суботніку ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек. З іх каля 40 членаў БРСМ, а таксама прадстаўнікі абʼяднання «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і ветэранскіх арганізацый.

На ўваходах у Курапаты ўсталёўваюць металічныя брамкі

На ўваходах у Курапаты ўсталёўваюць металічныя брамкі


Знос крыжоў уздоўж МКАД у Курапатах пачаўся 4 красавіка. Тады ​знеслі 70 крыжоў і паставілі плот вакол урочышча.

3f920780_411f_4600_93fc_3f75fde2d05d_w650_r0_s.jpg


Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант патлумачыла працы ў Курапатах распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі.​