У Кітаі адкрыўся філіял Гомельскага дзяржуніверсітэту імя Скарыны

У Шанхайскім прафесійным інстытуце індустрыі, камерцыі і замежных моваў адкрыўся філіял Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф.Скарыны — Гомельскі інстытут, паведамляе belta.by.

foto5_0.jpg


Адпаведныя дакументы 8 снежня падпісалі кіраўнікі кітайскай і беларускай ВНУ. Супраца паміж установамі адукацыі дзвюх краінаў пачалася ў 2015 годзе. Група студэнтаў шанхайскага інстытуту ўжо прайшла навучанне і стажыроўкі ў гомельскім універсітэце па спецыяльнасці «расійская філалогія».
У прэс-службе ГДУ імя Ф. Скарыны адзначылі, што адкрыццё філіяла ў Кітаі дазволіць рэалізаваць паўнавартасны акадэмічны абмен выкладчыкамі і студэнтамі.
«Кітайскія студэнты два з паловай гады будуць навучацца ў Шанхаі, а пасля, цягам двух ці чатырох гадоў, у Гомлі. Замежныя выпускнікі атрымаюць дыплом бакалаўра або магістра па спецыяльнасці «расійская філалогія». З адкрыццём філіяла магчымасць выязджаць на навучальныя стажыроўкі ў Шанхайскі прафесійны інстытут індустрыі, камерцыі і замежных моваў з’явіцца і ў студэнтаў гомельскага ВНУ», — паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэту.
Паводле Белсат