У інтэрнэце з'явіліся закрытыя даныя сацапытанняў у Беларусі для МЗС Расіі

Цэнтр «Дасье Чарнова» заяўляе, што гэта сапраўдныя даныя апытання, адзначае «Еўрарадыё».

a_4.jpeg

У інтэрнэт «злілі» закрытыя апытанні дзяржаўнага Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі ў Беларусі для расійскага МЗС. Пры гэтым варта адзначыць, што УЦВГМ не мае ліцэнзіі на правядзенне палітычных апытанняў у Беларусі.

Па выніках апытання Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава лідзіруюць у спісе палітыкаў, да якіх беларусы ставяцца лепш за ўсё. З замежных палітыкаў беларусы найбольш добра ставяцца да Меркель.

З ліку мясцовых палітыкаў беларусы горш за ўсё ставяцца да Качанавай, Лукашэнкі і Макея. З замежных палітыкаў — да Пуціна і Зяленскага.

Вынікі даследавання таксама паказалі, што 76% апытаных беларусаў выступаюць за рашучыя эканамічныя рэформы, а 66% — супраць аб'яднання з Расіяй. Пры гэтым да саюзнай дзяржавы ў большасці сваёй ставяцца станоўча.

71% апытаных адмоўна ставяцца да блакаванняў СМІ, арыштаў і ціску на журналістаў. 65% лічаць дрэннай навіной асуджэнне Віктара Бабарыкі на 14 гадоў.

Пры гэтым па некаторых пытаннях у беларускага грамадства няма кансенсусу. Напрыклад, па БелАЭС, санкцыях i Дні народнага адзінства.

b_5.jpeg

Аналітык Серж Харытонаў лічыць, што «вынікі апытання адлюстроўваюць тэктанічныя змены, якія адбыліся ў беларускім грамадстве за паўтара года. Беларусь стала на шлях Чэхаславакіі і краін Балтыі ў канцы 1980-х. Зацяжная барацьба з дыктатурай завершыцца поўным крахам таталітарызму і замацаваннем праеўрапейскай нацыянальнай палітыкі».

v.jpeg
h.jpeg
h.jpeg