У Гомелі затрымалі фатографа Сяргея Лысенку
Фатограф Сяргей Лысенка знаходзіўся ў парку, дзе павінна было адбыцца свята для ўкраінскіх дзяцей.
Пра затрыманне Сяргея Лысенкі, што здарылася некалькі дзён, таму стала вядома з артыкула ў «Гомельскай праўдзе», дзе яго ахарактарызавалі як “фатографа, які спецыялізуецца на бчб-тэматыцы”.
Праўладныя СМІ паведамляюць, што Сяргею прысудзілі 15 сутак, аднак невядома, па якім артыкуле, адзначаюць праваабаронцы.
Арыштавалі яго, відаць, 28 ці 29 чэрвеня. Прынамсі, пра затрыманне міліцыяй адной з арганізатарак свята для ўкраінскіх дзяцей стала вядома 29 чэрвеня. Ала Караленка тады патрапіла за краты на 7 сутак.
У 2021-м да Сяргея Лысенкі з вобшукам прыходзілі сілавікі — забралі смартфон і ноўтбук.