У цыганскай абшчыне Мінску – аблавы і ператрусы
Мінскі АМАП правёў рэйд у Заводскім раёне сталіцы, дзе дапытаў каля 20 прадстаўнікоў цыганскай абшчыны, піша Белсат.
У некаторых дамах прайшлі ператрусы, падае тэлеграм-канал «Баста».
«Сілу не ўжывалі, але паводзілі сябе па-хамску, лаяліся, пагражалі. Былі стандартныя пытанні па магілёўскай справе. Цікавіліся родам дзейнасці, крыніцай прыбытку. Настойліва рэкамендавалі не высоўвацца на вуліцы, а лепш – пакінуць Мінск на пару месяцаў», – паведамляе чытач каналу.
Уночы 17 траўня міліцыя зладзіла аблаву ў пасёлку Чапаеўка, дзе кампактна пражывае цыганская абшчына. Амапаўцы ўварваліся ў некалькі дамоў, мужчынаў збівалі.
На сёння амаль усе мужчыны з Чапаеўкі – каля 60 чалавек – знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Пераслед ромаў звязаны з забойствам Магілёве інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча. Перад знікненнем з ягонага «Вайберу» прыйшло паведамленне аб «трох цыганах» на чорнай «Волзе» на расейскіх нумарах.
У размове з «Белсатам» былы следчы Алег Волчак задаўся пытаннем, ці была чорная «Волга» ўвогуле.
«Калі чалавека выкрадаюць і забіваюць, яму не да паведамленняў праз «Viber». Не выключана, што чорная «Волга» – хлуслівы след».
Увечары пятніцы Следчы камітэт, заявіў, што версія з выкраданнем ужо не з’яўляецца галоўнаю.