Студэнтка ЕГУ разбілася насмерць, выпаўшы з вакна
У ноч на 18 траўня каля інтэрнату на алеі Саулецекё ў Вільні знайшлі цела дзяўчыны. Дзяўчына была з Беларусі і вучылася ў літоўскай сталіцы.
Відавочцы распавялі, што гэта не самагубства. Паводле іх словаў, дзяўчына вырашыла паказаць сваю смеласць, устала на зэдлік – з яго на край балкона, аднак не ўтрымалася і ўпала.
Высветлілася, што перад гэтым дзяўчына піла віно.
Калі на месца здарэння прыехалі лекары, сэрца дзяўчыны яшчэ білася. Медыкі паўгадзіны змагаліся за яе жыццё, але без плёну.
Дзяўчыну звалі Вікторыя Грынкевіч, яна вучылася на праграме "Медыя і камунікацыя".
"Мы ў жалобе і выражаем свае шчырыя спачуванні родным і блізкім Вікторыі. На наступным тыдні ЕГУ акажа студэнтам псіхалагічную дапамогу", — паведамляецца на старонцы ЕГУ.
Цяпер паліцыя высвятляе абставіны здарэння.
Паводле Belsat.