У Брэсце ў моладзевых актывістаў прайшлі ператрусы

Ранкам 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Брэста завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесці агляд па месцы пражывання. Пра гэта стала вядома «Берасцейскай Вясне».

20190522_obysk.jpg

Санкцыю на правядзенне аглядаў даў намеснік пракурора Брэста А.С. Ралінскі.
Падставай для іх правядзення сталі выяўленыя праваахоўнікамі 30 красавіка на вул. Адамкоўскай улёткі са зместам «анархічнага характару». Па меркаванні супрацоўнікаў міліцыі, асобы, якія расклеілі ўлёткі, здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне, бо парушылі правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.
На дадзены момант вядома пра тры выпадкі аглядаў. У некаторых з хлопцаў для экспертызы вынятыя тэлефоны, флэш-карты, налепкі і літаратура.
spring96.org