У Беларусі за суткі 1869 новых выпадкаў COVID-19, 10 пацыентаў памерлі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каранавірусную статыстыку па стане на 4 студзеня. Паводле інфармацыі ведамства, за суткі было выяўлена 1869 новых выпадкаў каранавірусу. Усяго ж дыягназ быў пацверджаны ўжо ў 201831 пацыента.

6149a33b0613bc91b318b0135bc8d6a2.jpg


Выпісана 995 чалавек, а з пачатку пандэміі ачунялі 183625 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.

За сукі памерлі яшчэ 10 чалавек, а ўсяго памёр 1461 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За суткі правялі 4686 тэстаў, а ўсяго з пачатку пандэміі ўжо 4,047 млн.

Раней меркавалася, што ў Беларусі вакцынацыя ад Sars-Cov-2 пачнецца ў першай дэкадзе студзеня. Але пра колькасць вакцынаваных Міністэрства аховы здароўя пакуль не паведамляе.