Расійскі пасол: вакцына «Спутник V» прыйшла на тэрыторыю Беларусі. Намміністра аховы здароўя: яшчэ не

«Першая вакцына, расійская вакцына «Спутник V», прыйшла на тэрыторыю Беларусі», — сказаў амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў ў нядзельным эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.

1608969606_ef0877ffc0cbde538319f6c29175bde5.jpg


«І мы ўдзячныя за прафесійную ацэнку, якую далі санітарныя ўрачы Рэспублікі Беларусь, ацаніўшы эфектыўнасць і паспяховасць правядзення таго эксперыментальнага цыклу па апрабацыі вакцыны, які паказаў, што яе можна вырабляць сумесна, што неўзабаве, у пачатку года, першыя партыі вакцыны паступяць у рэспубліку для вакцынацыі», — цытуе амбасадара REFORM.by.

Нагадаем, 21 снежня беларускі Міністэрства аховы здароўя выдаў рэгістрацыйнае пасведчанне для вакцыны «Спутник V» расійскай вытворчасці. На першым этапе маюць намер вакцынаваць медработнікаў, настаўнікаў, работнікаў гандлю і іншых сфер паслуг. Вакцына будзе прадастаўлена ім бясплатна.

Пры гэтым у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка, сказаў, што казаць пра вакцынацыю супраць каронавіруса можна будзе не раней першага квартала будучага года.

«Перамовы цяпер актыўна вядуцца з Расійскай Федэрацыяй і не толькі. (...) Вядома, мы чакаем, што гэта будзе і раней, першая дэкада студзеня, але ў першым квартале, я думаю, гэта ўжо дакладна пачнецца», — прагназуе ён.