У Беларусі 10 новых палітвязняў. Усяго 298
Праваабаронцы 23 сакавіка прызналі палітзняволенымі яшчэ дзесяць чалавек, асуджаных да пазбаўлення волі.
У супольнай заяве праваабаронцаў адзначаецца, што пераслед указаных асоб носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі:
Уладзімір Малахоўскі — асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК;
Іван Ракіць — асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК;
Мікіта Кочур — асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК;
Андрэй Расулаў — асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 363, ч.1 арт. 342 КК;
Сяргей Бекарэвіч — асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК;
Віктар Шмігельскі — асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК;
Ілля Патрушаў — асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК;
Андрэй Шаўчук — асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК;
Уладзіслаў Усцін — асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;
Вадзім Луковіч — асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК.
«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд», — гаворыцца ў заяве.