Штаб Цапкалы падрыхтаваў праект закона аб прызнанні ГУБАЗіК тэрарыстычнай арганізацыяй
Штаб Валерыя Цапкалы падрыхтаваў праект закона «Аб прызнанні ГУБАЗіК арганізацыяй, якая ажыццяўляла дзяржаўную тэрарыстычную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Плануецца, што закон будзе накіраваны на пераадоленне наступстваў існавання і функцыянавання дзяржаўнага рэжыму Лукашэнкі і прыняты ў інтарэсах забеспячэння няўхільнасці справядлівай адказнасці перад беларускім народам за дапушчаныя ў дачыненні да яго масавыя парушэнні законнасці, а таксама ў мэтах рэабілітацыі ахвяр сацыяльных і палітычных рэпрэсій, звязаных з правядзеннем выбараў 2020 года.
Праект закона выстаўлены для грамадскага абмеркавання.