Зварот супраць прызначэння расійскага мітрапаліта Паўла галавою БПЦ
У звароце да нацыі больш за 40 прадстаўнікоў беларускай грамадскасці выказаліся супраць прызначэння расійскага мітрапаліта Паўла галавою БПЦ.
У звароце адзначаецца, што Масква прыслала ў Беларусь новага патрыяршага экзарха — былога расійскага мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла (Панамарова), цалкам
праігнараваўшы інтарэсы народа, Беларускай праваслаўнай царквы і нават кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, якія хацелі мець свайго мітрапаліта з беларускага кліру.
Аўтары звароту звязваюць прызначэнне новага галоўнага русіфікатара мітрапаліта Паўла з расійскім крэдытам.
“Экзарх Павал не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі і не валодае нацыянальнай мовай, што груба парушае беларускае заканадаўства. Але чаго не зробіш дзеля уратавання улады.
Абурае, што высокі царкоўны іерарх, які павінен займацца духоўным лекаваннем і ратаваць душы людскія праз хрысціянскія дагматы любові і ўсёдаравання грахоў, прыбягае да аргументаў зброі і
сілы.
Цяпер мы мо й пазбегнем дэфолту, але за кошт духоўнага рабства, дэнацыяналізацыі Беларусі, страты нашага суверэнітэту і нацыянальнай адметнасці – мовы, культуры, сапраўднай гісторыі і
сваёй царкоўнай архітэктуры”, — гаворыцца ў звароце. .
Стан РПЦ далёкі ад ідэалу (пра гэта сьведчаць, напрыклад, выказванні прафесара Маскоўскай духоўнай акадэміі, пратадыякана Андрэя Кураева, факты карупцыі, гомасексуалізму ў манастырах, акадэміях
і семінарыях, звышраскоша ва ўбранстве і побыце высокіх іерархаў і святароў). Усё гэта выклікае адток ад РПЦ вернікаў, якія пераходзяць у іншыя канфесіі.
РПЦ дзейнічае ў Беларусі, як рабілі гэта расійцы з 1793 году паводле ўказу Кацярыны II па “Новым землям Литовским”: “…Великое княжество Литовское впредь
именовать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя и русского
попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя…”.
Сярод падпісантаў звароту айцы Вікенці Кавалькоў і Леанід Акаловіч, мастакі Генадзь Драздоў, Аляксей Марачкін і Алесь Цыркуноў, гісторык Ігар Кузняцоў, мовазнаўца Лявон Баршчэўскі, паэт Георгі
Ліхтаровіч, журналіст Аляксандр Тамковіч, грамадскія актывісты Мікола Бамбіза, Алесь Макаеў і Ніна Багінская, а таксама архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў.