Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка
У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа актывіста КХП-БНФ Сяргей Каваленкі. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
Каваленку затрымалі позна ўвечары 25 сакавіка і адвезлі ў пастарунак. Ён паспеў паведаміць жонцы Алене, што быў затрыманы нібыта за пераход дарогі ў неналежным месцы.
Судддзя задаволіў хадайніцтва Каваленкі аб прадстаўленні адваката ды перанёс судовае паседжанне на 14.00.
***
У судзе абвешчаны перапынак да пятніцы. Суд задаволіў хадайніцтва Сяргея Каваленкі аб прадстаўленні адваката.