Справы на затрыманых на Мірашнічэнкі мінчанак суд адправіў на дапрацоўку
Раніцай мінаюць трое сутак, як іх затрымалі.
Справы пяцярых затрыманых у суботу на вуліцы Мірашнічэнка мінчанак адпраўленыя на дапрацоўку. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Як піша тэлеграм-канал «Вясна назірае», сёння суд Савецкага раёна без разгляду адправіў іх справы на дапрацоўку. Праваабаронцы пішуць, што ў аўторак раніцай мінаюць трое сутак, як Вікторыя Зубарава, Таццяна Кірпічова, Крысціна Малахоўская і Таццяна Астроўская знаходзяцца пад вартай.
Мінчанак, нагадаем, затрымалі раніцай 13 сакавіка. Як заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, паводле наяўнай у міліцыі інфармацыі, на вуліцы Мірашнічэнкі нібыта была запланавана акцыя, удзельнікі якой павінны былі развешваць «ўлёткі палітычнага характару».
Міліцыя таксама размясціла відэа, на якім адна з мінчанак кажа, што яна не разумее, за што іх затрымалі, — нічога дрэннага яны не рабілі. Жанчына таксама адмовілася сведчыць супраць сябе.
tut.by