Смотри куда вступаешь!

 Моладзёвая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" распачала кампанiю па свабодзе асацыяцый.    Кожны год верасень, у студэнцкім асяроддзі, азначаецца не толькі як першы месяц вучобы, але і як месяц асабліва актыўнага прымусу студэнтаў да ўваходжання ў сябры такіх універсітэцкіх арганізацый як прафсаюз студэнтаў і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.      



60a70bb05b08d6cd95deb3bdb750dce8.jpg

 Моладзёвая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" распачала кампанiю па свабодзе асацыяцый. 

Кожны год верасень, у студэнцкім асяроддзі, азначаецца не толькі як першы месяц вучобы, але і як месяц асабліва актыўнага прымусу студэнтаў да ўваходжання ў сябры такіх універсітэцкіх арганізацый як прафсаюз студэнтаў і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.    

У межах гэтай кампанii было праведзена 2 флэш-моба. Першы -- каля Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Частка сябраў СтудРады апранулі чырвоныя гальштукі і зялёна-чырвоныя кепкі, наляпілі на сябе паперку з надпісам “БРСМ. Ты неси меня лошадка! Тебе не будет сладко! і запрыгнулі на спіны іншым актывістам. Актывісты, якія вазілі на сваіх спінах “БРСМшчыкаў імітавалі студэнтаў, а “наезнікі – арганізыцыю-эксплуататара, якая выкарыстоўвае іх для уласных мэт. 

1_7.jpg

Ганяючы бедных “Студэнтаў па тэррыторыі БНТУ, яны раздавалі ўлеткі аб праве студэнтаў на свабоду асацыяцый, гарантаваным арт. 20 пункта 2 Дэкларацыі Правоў Чалавека, згодна з якім ніхто не можа быць прымушаны уступаць у якую-небудзь ассацыяцыю. Акрамя гэтага, актывісты арганізацыі раздавалі значкі з надпісам “Смотри куда вступаешь!, які з’яўляецца слоганам гэтай кампаніі.

Другая акцыя у мінулую сераду прайшла каля Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў, дзе актывісты агітавалі ўступаць у арганізацыю “Чатыры Бальшыя Буквы і раздавалі лістоўкі, ў якіх тлумачылася на трасянцы, чаму іх арганізацыя так “важна і што ніколі не трэба рабіць, каб быць “ідэальным студэнтам.

Па матэрыялах прэс-цэнтра прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада»

Падрабязней глядзі на сайце: http://studrada.org/index.php/events/32-smotri-kuda-vstupaesh