СК расследуе больш за 100 злачынстваў на чыгунцы, шэраг якіх кваліфікуюць як тэрарызм
Органы ўнутраных спраў устанавілі больш за 100 фактаў злачынстваў на чыгуначным транспарце, па гэтых эпізодах расследуецца крымінальная справа аб тэрарызме, паведамляе Свабода.
Крымінальная справа заведзена па фактах пашкоджання і прывядзення ў непрыдатнасць шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі і чыгуначнага транспарту. Усяго зафіксавана больш за 100 эпізодаў. Па звестках СК, у шэрагу выпадкаў ужо ёсць падазраваныя.
У прыватнасці, абвінавачанне выставілі двум жыхарам Маладэчанскага раёну па ч. 1 арт .14 і ч. 1 арт. 309 (замах на наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і сродкаў сігналізацыі).
«Пры выяўленні фактаў здзяйснення падобных дзеянняў у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці або дэстабілізацыі грамадскага парадку, кваліфікацыя дзеянняў абвінавачаных можа быць зменена на арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэкса Беларусі», – адзначылі ў СК.