Сёння ноччу суседзі Беларусі пяройдуць на зімовы час
У апошнія выходныя кастрычніка, з 30 на 31 кастрычніка 2021 года, суседзі Беларусі пераходзяць з летняга на зімовы час.
Стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00. У Расіі стрэлкі гадзіннікаў, як і ў Беларусі, не пераводзяцца.
Розніца з Варшавай у Мінска з 31 кастрычніка будзе 2
гадзіны, а розніца з Вільнюсам і Кіевам — 1 гадзіна. Мінскі час ад маскоўскага,
як і цяпер, адрознівацца не будзе, адзначае «Наша Ніва».