Сёння — Сусветны дзень абароны жывёл
Штогод 4 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл (Сусветны дзень жывёл).
Рашэнне адзначаць гэты дзень было прынята ў 1931 годзе ў Фларэнцыі на міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды.
Дата кастрычніка 4 была абраная не выпадкова, гэты дзень вядомы як дзень памяці каталіцкага святога Францыска Асізскага, які лічыцца заступнікам жывёл.
Мэта свята — звярнуць увагу чалавецтва на праблемы іншых насельнікаў Зямлі
Яго мэта – звярнуць увагу чалавецтва на праблемы іншых насельнікаў Зямлі, ў прыватнасці чацвераногіх сяброў.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/4-kastrychnika-susvetny-dzen-abarony-zh/Яго мэта – звярнуць увагу чалавецтва на праблемы іншых насельнікаў Зямлі, ў прыватнасці чацвераногіх сяброў.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/4-kastrychnika-susvetny-dzen-abarony-zh/
Паводле інфармацыі Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), тры віды жывёл знікаюць з твару Зямлі кожную гадзіну; 70 відаў флоры і фауны планеты знікаюць штодня; чвэрць усіх відаў флоры і фауны планеты перастануць існаваць у бліжэйшы час; за 25 гадоў біялагічная разнастайнасць Зямлі скарацілася на траціну.
Традыцыйна ў Сусветны дзень абароны жывёл адбываюцца розныя акцыі і дабрачынныя мерапрыемствы.