Сястра ксяндза Лазара: Брат віны не прызнае
Сваякі Ўладзіслава Лазара і парафіяне ягонага прыходу ў Барысаве ня вераць у віну ксяндза, якога КДБ абвінавачвае ў пасобніцтве шпіянажу.
Ксёндз Уладзіслаў Лазар не прызнае сябе вінаватым. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла ягоная сястра Яніна, якая жыве ў пасёлку Беразінскі Маладэчанскага раёну. Што брат адмаўляецца
прызнаваць сябе вінаватым у пасобніцве шпіянажу, ёй вядома ад адваката, які ўлетку наведваў Уладзіслава Лазара ў СІЗА КДБ. Пасьля апошняга наведваньня сваякі ведаюць, што расьсьледаваньне працягнулі
яшчэ на месяц:
«Праз адваката кантактуем. Ведаем, што працягнулі справу, і больш нічога ня ведаем».
Лісты ад Уладзіслава Лазара не даходзяць, спатканьняў зь ім не дазваляюць, нават сустрэча з адвакатам на пачатку верасьня не адбылася. «Пазваніў, што не пусьцілі на сустрэчу»,
— кажа спадарыня Яніна. Жанчына вельмі непакоіцца пра здароўе брата:
Паводле спадарыні Яніны, затрымалі яе брата ў Менску, і гэта нібыта адбылося «каля нейкага моста». У паведамленьні КДБ, на якое спасылаюцца ў Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў
Беларусі, сказана, што Ўладзіслаў Лазар нібыта перадаў грошы і матэрыяльныя каштоўнасьці чалавеку, які шпіёніў на замежную дзяржаву. Спадарыня Яніна ня ведае, хто б гэта мог быць, але ў віну брата ня
верыць.
Пра недавер да афіцыйнага абвінавачаньня на адрас ксяндза Ўладзіслава Лазара сказаў карэспандэнту Свабоды і жыхар Барысава Барыс Чупрынскі, вернік парафіі Спасланьня Духу Сьвятога, дзе да арышту
служыў ксёндз Лазар. Паводле Барыса Чупрынскага, за крыху больш як месяц службы Ўладзіслава Лазара ў Барысаве парафіяне пасьпелі пазнаць яго як сумленнага чалавека:
Паводле Барыса Чупрынскага, пры двух папярэдніках Уладзіслава Лазара справы з будоўляй новага касьцёла ў Барысаве ішлі ня вельмі актыўна. Цяпер парафію ўзначаліў новы чалавек — ксёндз
Аляксей.
12 лістапада на паседжаньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў стала вядома, што КДБ прызнаў факт арышту Ўладзіслава Лазара і абвінавачваньня яго ў пасобніцтве шпіянажу. Паводле сваякоў ксяндза
Ўладзіслава Лазара, арыштавалі яго яшчэ 31 траўня. Чаму гэтак доўга КДБ не прызнаваў арышту ксяндза? Атрымаць адказ не ўдалося: тэлефон прэсавай службы сёньня не адгукаўся. На сайце КДБ інфармацыі аб
справе Ўладзіслава Лазара дагэтуль няма.
Да Барысава Ўладзіслаў Лазар, якому 46 гадоў, служыў ксяндзом у Мар’інай Горцы і Рудзенску Пухавіцкага раёну. Сам родам з Маладэчна. Навучаўся ў Гарадзенскай сэмінарыі і ў
Польшчы.
svaboda.org