Сяргей Навумчык: Будзе рускае слова на літару «ж»
Палітык і журналіст Сяргей Навумчык разважае ў сваім тэлеграме, што будзе ў Расіі з медыцынай, прамысловасцю ды іншымі галінамі. «Адказ універсальны», — піша ён.
«Што будзе з расійскай
стаматалогіяй у перыяд санкцый?» – задаецца пытаннем маскоўская «Новая газета».
Адказ універсальны. Тое самае будзе, што і з усёй артапедыяй, фармакалогіяй, хірургіяй, увогуле з усёй медыцынай. А таксама – з усёй лёгкай прамысловасцю, з усім агракомплексам, з усёй аўтамабільнай вытворчасцю, з усім, што напарамую не звязана з ваенна-прамысловым комплексам. Ракеты і аўтаматы ў Расіі і 30, і 60 гадоў таму рабілі якасна.
Хаця і ваенна-прымысловы комплекс прасядзе – у СССР ён быў герметычны, у цяперашняй Расіі ён выкарыстоўвае замежныя тэхналогіі і кампаненты. А яны — пад санкцыямі.
Будзе рускае слова на літару «ж», якое, нягледзячы на абрушэнне табу на ненарматыўную лексіку ў сувязі з рускім ваенным караблём, я ўсё ж не рашуся публічна вымавіць.
Дарэчы, пра лексіку. Выраз «дастаць джынсы», які сучаснай расійскай моладдзю ўспрымаецца ў значэнні «ўзяць з паліцы ў шафе», верне сабе тое значэнне, якое ўкладалі ў яго мы, савецкія школьнікі і студэнты.
Свае першыя джынсы годзе ў 1977-м я набыў ужо страшна скарыстанымі, з трэцяй, калі не пятай «ж…», – але ўсё ж я іх «дастаў», і не было ў Віцебску школьніка, шчаслівейшага за мяне.