«Рэжысёра з МАЗа» Руслана Мірзоева пасадзілі, але праславілі па ТВ
Кастрычніцкі суд 12 жніўня асудзіў яго на 7 сутак арышту, угледзеўшы ў роліку з мінскай Курасоўшчыны хуліганства.
Руслан Мірзоеў
У сцэнары знятага відэа былі наркаманы, рабаўнікі, прастытуткі і нават бойка на стадыёне. Дагэтуль Руслан праславіўся ролікамі пра працу на МАЗе. З заводу яго неўзабаве звольнілі.
У інтэрв'ю Сталічнаму тэлебачанню Руслан сказаў, што відэа з жыцця
спальнага раёну было збольшага пастановачным:
Намеснік начальніка ўпраўлення Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў заявіў:
«Руслан Мірзоеў і падобныя правапарушальнікі мусяць выразна разумець, што сваімі дзеяннямі яны могуць штурхнуць, асабліва маладых людзей, на ўчыненне злачынстваў і проціпраўных
дзеянняў. Гэткая дзейнасць ёсць незаконнай і ніяк не можа ўспрымацца грамадзтвам з усмешкай. Мы павінны даваць прынцыповую грамадзкую ацэнку гэткім дзеянням і спыняць іх на ўсіх
узроўнях».
Тэлеканал АНТ даў сюжэт з пагрозлівым загалоўкам: «Кар'ера» працоўнага МАЗа, які здымаў скандальныя відэа аб жыцці Мінска, скончылася ў ізалятары.
Аўтары здзекліва гавораць, што «аўтар выдуманага сюжэта атрымаў рэальны тэрмін... ролікі набіралі папулярнасць у інтэрнэце, але хэпі-энда
не атрымалася». Афіцыйна Руслана асудзілі за нецэнзурную лаянку, аднак, як паведамляе тэлеканал, «тое, што галоўная прычына пакарання не мат, у пракуратуры не хаваюць». Нарэшце тэлеканал радасна рапартуе — здымаць новыя ролікі ў хлопца «ахвоту адбілі»...