«Абы чаго не вышла»: сябра Мірзоева баіцца падтрымкі незалежных СМІ

Стваральнік «Хронік раёна» растлумачыў, чаму сябры затрыманага «героя МАЗа» пазбягалі галоснасці.



kak_by.jpg

Аператар скандальнага шоў «Хронікі раёна» Антон Марчанка ў сваім фэйсбуку паведаміў, што галоўнага героя праграмы Руслана Мірзоева затрымалі і адправілі на Акрэсціна яшчэ ў пятніцу.
Чаму ж пра арышт стала вядома толькі ў панядзелак?

«Усю гэтую гісторыю, вядома, можна было перанесці ў палітычную сферу, але мы ўсе выходныя маўчалі як партызаны. Бо кейс з „Pussy Riot“ паказвае, што з дапамогай падтрымкі незалежных СМІ можна сітуацыю толькі пагоршыць і атрымаць ўсім рэальныя тэрміны не зразумела за што».


Нагадаем, Руслан Мірзоеў арыштаваны на 7 сутак. Сам Марчанка атрымаў папярэджанне.
nn.by